У прэс-службе Міністэрства падкрэслілі, што дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусі" на 2011- 2015 гады для эканамічнага стымулявання развіцця сферы прадугледжана штогадовае павелічэнне пазабюджэтных даходаў дзяржаўных арганізацый культуры на 5 працэнтаў у параўнанні з 2010-м.
За паўгоддзе арганізацыі сістэмы Міністэрства культуры атрымалі 135,4 мільярда рублёў пазабюджэтных даходаў - гэта 131 працэнт ад адпаведных леташніх. У тым ліку, паказчыкі па арганізацыях рэспубліканскага падпарадкавання склалі 31,8 мільярда рублёў (142%), мясцовага падпарадкавання- 103,6 мільярда (128%).
Неблагіх вынікаў дасягнулі ўстановы Мінска (147%) і Гродзенскай вобласці (131%).
Найбольшы рост даходаў забяспечылі Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь (210,1%), Тэатрстудыя кінаакцёра (164%), Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (151%).
Як паведамляюць у Міністэрстве культуры, план па даходах не выканаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) па камерцыйных прадпрыемствах сферы культуры дасягнула ў першым паўгоддзі 41,1 мільярда рублёў. План- 30,4 мільярда. Пры плане 6,6 працэнта рэнтабельнасць продажаў склала 10,5 працэнта.
Разам з тым, нездавальняючыя вынікі дзейнасці - у РУП "Беларускі відэацэнтр".