У чаканні “Пігмаліёна”

№ 37 (1008) 10.09.2011 - 16.09.2011 г

У новым сезоне Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага рыхтуе шэраг прэм’ер.

Найбліжэйшая з іх- спектакль "Пігмаліён" паводле п'есы Бернарда Шоу ў пастаноўцы ўлюбёнца прыхільнікаў Горкаўскага тэатра Аркадзя Каца. У пастаноўцы гэтай знакамітай п'есы будуць заняты Сяргей Чэкерэс, Бэла Масумян, Аляксандр Суцкавер, Вераніка Пляшкевіч, Іван Мацкевіч і шэраг іншых акцёраў трупы.

Галоўны рэжысёр  тэатра Сяргей Кавальчык рэпеціруе яшчэ адзін твор класічнага рэпертуару - спектакль "Гора ад розуму" паводле Аляксандра Грыбаедава. Па словах Сяргея Міхайлавіча, новая пастаноўка абяцае быць цікавым творчым праектам.  

А 1 кастрычніка на Малой сцэне тэатра пройдзе вечар памяці народнай артысткі СССР Аляксандры Клімавай