Палітра вераснёвай ночы

№ 37 (1008) 10.09.2011 - 16.09.2011 г

Сёння, 10 верасня, з 12.00 да 24.00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прадстаўляе ўнікальны мастацка-асветніцкі праект “Вераснёвая ноч у Мастацкім” у рамках Свята горада Мінска.

 

У праграме: адкрыццё арт-праекта мастака Руслана Вашкевіча "Музей", выстаўка-продаж твораў з мастацкага цыкла ААТ "Шклозавод "Нёман"; дзіцячы пленэр "Мой родны Мінск" музейнай студыі "У госці да Цюбіка". Адбудуцца дэманстрацыя фільма і продаж CDдыскаў аб экспазіцыях музея "Из зала в зал переходя...", прэзентацыя і продаж кніг В.Карамазава пра беларускіх мастакоў; а таксама цікавыя канцэрты: камерны V.I.P.-канцэрт "Начны клавесін", канцэрт групы "Касіяпея" і музычная кампазіцыя ў выкананні аркестра выкладчыкаў Музычнай школы №6 "Макдоў" пад кіраўніцтвам Святланы Даўжэнка.

У час праекта можна таксама наведаць выстаўкі кніжнай  ілюстрацыі з калекцыі "Віта Нова" і копій твораў Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса.