Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Цуд Рэнесанса ў ХХІ стагоддзі
На плошчы Свабоды мінакі са здзівам спыняюцца, не даючы веры сваім вачам. Яшчэ не так даўно насупраць ратушы была непрыкметная пустка, потым — будаўнічы рыдван, год таму над ім нясмела пачалі ўзнімацца сцены... І вось, ужо сёння мы можам бачыць свежаатынкаваную камяніцу, і выглядае яна, нібы казачная. І сапраўды, зусім нядаўна царкву Святога Духа выпадала лічыць тым помнікам спадчы- ны, які даўно і незваротна страчаны. Але ўжо неўзабаве яна стане “новай старой” ад- метнасцю Мінска. Яе своеасаблівая “прэзентацыя” з удзелам старшыні Мінскага гар- выканкама Мікалая Ладуцькі — адна з найважнейшых падзей сёлетняга Дня горада. Наведаўшы гэты знакавы аб’ект за тыдзень да адкрыцця, карэспандэнты “К” сталі сведкамі “апошніх штрыхоў” яго паўстання. Уніяцкая царква Святога Духа набыла свае пазнавальныя рэнесансавыя абрысы ў 30-х — 40-х гадах ХVIІ стагоддзя. І ўжо тады сталася адной з галоўных адметнасцей Мінска, бо захапляцца папраўдзе было чым! Але праз два стагоддзі вытанчаная пластыка фран- тона ў духу Паўночнага Адраджэння была страчана: царкву ў некалькі “заходаў” пе- рабудавалі ў звыклым для той эпохі рэтраспектыўна-рускім стылі. А яшчэ праз стагод- дзе храм быў узарваны... На гэтым, здавалася б, можна паставіць тлустую кропку ў яго гісторыі. Але, ужо ў наш час, царква была адроджана з нябыту, прычым менавіта ў тым выглядзе, у якім за- помнілася ўсім “турыстам” часоў Вялікага Княства.
“Сціплы і каласальны” жывапісец з Жалудка
Яшчэ два дзесяцігоддзі таму карціны Пінхуса Крэменя ацэньваліся асцярожна. Час вырашаў свае неадкладныя задачы па ўзнясенні на мастацкі Алімп Шагала і Суціна, а ён, Крэмень, здавалася, стаяў на водшыбе, развіваючы адцягнена-раздумлівую тэму: чалавек і прырода, чалавек і горад, чалавек і вёска, чалавек і свет. Філасофская жывапісная лірыка заўсёды вырастала з адчування часу. Але яна імкнулася і ўзняцца над часам, пераадолець яго, стаць усеабдымнай канцэпцыяй быцця. Свет і асоба, што ў ім суразмоўнічае, нібы ўраўнаважваліся ў правах і застывалі ў вечным адзінстве альбо, часцей, у рамантычным супрацьстаянні. Азначаючы паняцце “жывапісная лірыка”, я адразу ўзгадваю сучаснікаў Крэменя — Уламінка, Утрыло, пейзажыстаў-фавістаў і яго духоўных бацькоў Пісаро, Курбэ, Сезана, Ван Гога, і па звычцы адкрэсліваю кола праблем: месца маленькага чалавека ў светабудове і прыродзе, шляхі і межы пазнання, асабістая, амаль містычная роля прадметаў у інтэр’еры чалавечага жыцця і г. д. У французскім жывапісе Парыжскай школы Крэмень, мабыць, часцей за іншых звяртаўся да гэтых “вечных” тэм, ніяк не прэтэндуючы на “касс
Ад відэаарту да “...відэацэнтру"
Прадзюсара і рэжысёра Юрыя ІГРУШУ цяжка назваць незнаёмай фігурай для беларускага кінамастацтва: праекты, з якімі ён быў звязаны, добра вядомы любому тэлегледачу. Новы кіраўнік РУП “Белвідэацэнтр” — яскравы прыклад беларускага кінематаграфіста новай фармацыі, які аднолькава паспяхова дзейнічае адразу ў некалькіх сферах айчыннай медыя-прасторы. Сёння “К” знаёміць сваіх чытачоў з асобай Юрыя Ігрушы і прапануе яго бачанне некаторых актуальных праблем развіцця айчыннай дакументалістыкі.
Дамінанта аграгарадоцкай перспектывы
Акцябршчына: тыпалогія творчых падыходаў
Закуліссе “Песняроў”
Зразумела, адкрыццяў у архівах куды больш, чым згадаў у кароткім аглядзе. І многія з іх —невядомыя раней увасабленні паэзіі Купалы і Багдановіча, Танка і Куляшова, Броўкі і Панчанкі, а таксама Якуба Коласа, пад знакам імені якога адбыўся сёлетні Дзень Беларускага пісьменства. А ёсць жа і абсалютныя рарытэты ў фанаў, чый стаж вымяра- ецца дзесяцігоддзямі. Прааналізаваўшы і, па магчымасці, сістэматызаваўшы атрыманае ад калекцыянераў, асабістыя знаходкі, прапаную вытрымку з пераліку рарытэтаў, па- колькі кожная з названых песень можа прэтэндаваць на статус рэдкай у “песняраграфіі”.
У страўнях замкаў ды палацаў...
“А за сталом на верашчаку падгатаўлялі ўжо атаку”
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»