V.I.P.-мадэль: малады Якуб Колас

№ 36 (1007) 03.09.2011 - 09.09.2011 г

“Зрэз” выяўленчай біяграфіі

/i/content/pi/cult/339/6297/7-1.jpg/i/content/pi/cult/339/6297/7-2.jpg

 За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў беларускія мастакі ў сваіх творах вельмі часта звяртаюцца да вобразаў выдатных прадстаўнікоў айчыннага пісьменства: ад Міколы Гусоўскага да Максіма Багдановіча, ад Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча да Цёткі, ад Францыска Скарыны да Янкі Купалы.


Асаблівае месца ў гэтым шэрагу займае Якуб Колас - герой дзясяткаў жывапісных палотнаў, эстампаў, скульптурных партрэтаў і манументальных кампазіцый, ужо не кажучы пра выдатныя

/i/content/pi/cult/339/6297/7-5.jpg

ўзоры кніжнага афармлення твораў песняра.

 

Па вялікім рахунку, Якуб Колас "трапіў" у выяўленчую прастору Беларусі яшчэ на пачатку 1920-х гадоў, калі мінскі мастак Якаў Кругер зрабіў яго цудоўны /i/content/pi/cult/339/6297/7-3.jpgпартрэт, які вельмі спадабаўся v.i.p.-"мадэлі". Потым ляпіў яго з натуры Заір Азгур. А ў пасляваенны перыяд ужо многія мастакі звярталіся да вобраза класіка ў розныя часы яго жыцця, пачынаючы ад дзяцінства і семінарскай вучобы ў Нясвіжы і заканчваючы яго апошнімі гадамі.

 

Сёння, у кантэксце Дня беларускага пісьменства, прадстаўляем некалькі рэпрадукцый твораў нашых мастакоў, якія звязаны з маладосцю Якуба Коласа, у прыватнасці, з яго трохгадовым настаўніцтвам у вёсцы Люсіна (1902 - 1904). Менавіта тут малады пісьменнік пачаў пісаць першую частку ("У палескай глушы") сваёй трылогіі "На ростанях", у якой праўдзіва і таленавіта адлюстраваў жыццё і побыт сялян.

 

Налета адбудзецца вялікая мастацкая выстаўка, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. І, як стала вядома, мастакі ўжо пачалі работу над новымі творамі ў гонар гэтых вялікіх постацей. І, канешне ж, у экспазіцыі мы пабачым новы "зрэз" выяўленчай біяграфіі нашых песняроў і новыя ілюстрацыі да іх бессмяротных шэдэўраў.

 

 І, хто ведае, можа Люсіна (а гэта, пагадзіцеся, значная старонка жыцця маладога Канстанціна Міцкевіча) зноў з'явіцца на нейкім палатне альбо графічным аркушы і прымусіць нас яшчэ раз перачытаць яго галоўную кнігу "На ростанях"...