“...Рыбка” ў “Лісы і жорава”

№ 36 (1007) 03.09.2011 - 09.09.2011 г

Адразу з дзвюма ўзнагародамі вярнуліся беларускія аніматары з XVI Міжнароднага фестывалю анімацыйных стужак “Залатая рыбка”, які праходзіў напрыканцы жніўня ў Сочы.

/i/content/pi/cult/339/6292/3-4.jpg Стужка Ірыны Кадзюковай "Было лета" прызнана лепшай рэжысёрскай працай, а карціна Уладзіміра Пяткевіча "Ліса і жораў" паводле беларускай народнай казкі атрымала прызнанне дзіцячага журы фэсту, якое назвала нашу стужку самай лепшай.

У фестывалі прымалі ўдзел таксама іншыя анімацыйныя работы, створаныя на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" цягам апошняга года, а таксама дэлегацыя айчынных аніматараў. Гранпры "Залатой рыбкі" ў гэты раз атрымала стужка "Яшчэ раз!", створаная ў майстэрні сусветнавядомага расійскага аніматара Аляксандра Пятрова. Прафесійнае журы фэсту ўзначальваў класік савецкай анімацыі Фёдар Хітрук.