Стужка Ірыны Кадзюковай "Было лета" прызнана лепшай рэжысёрскай працай, а карціна Уладзіміра Пяткевіча "Ліса і жораў" паводле беларускай народнай казкі атрымала прызнанне дзіцячага журы фэсту, якое назвала нашу стужку самай лепшай.
У фестывалі прымалі ўдзел таксама іншыя анімацыйныя работы, створаныя на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" цягам апошняга года, а таксама дэлегацыя айчынных аніматараў. Гранпры "Залатой рыбкі" ў гэты раз атрымала стужка "Яшчэ раз!", створаная ў майстэрні сусветнавядомага расійскага аніматара Аляксандра Пятрова. Прафесійнае журы фэсту ўзначальваў класік савецкай анімацыі Фёдар Хітрук.