Максім і вакол яго

№ 36 (1007) 03.09.2011 - 09.09.2011 г

Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Максіма Багдановіча Таццяна Шаляговіч распавяла “К”, што ў Ганцавічах пад час святкавання Дня беларускага пісьменства ў мясцовым ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці будзе прэзентавацца перасоўная выстаўка “Геній зямлі Беларускай”.

/i/content/pi/cult/339/6289/2-11.jpgЯна прысвечана 120-годдзю легендарнага пісьменніка./i/content/pi/cult/339/6289/2-12.jpg

З канца мінулага года да сёлетніх школьных вясновых канікул выстаўка была ў Яраслаўлі, дзе, як вядома, Максім Багдановіч у свой час жыў і скончыў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. Выстаўка, распачатая ў Год культуры Беларусі ў Расіі, выклікала настолькі вялікі інтарэс, паведамляе Таццяна Шаляговіч, што мясцовыя ўлады папрасілі павялічыць тэрмін яе дзеяння.

 Гэтымі днямі "геній зямлі Беларускай" едзе ў Ганцавічы. Перасоўная экспазіцыя- мастацка-дакументальная. На 11 планшэтах у мадэрнавым стылі перададзены копіі дакументаў і фотаздымкаў, што распавядаюць пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча. Дарэчы, гэта адна з трох мабільных выставак Дзяржаўнага літаратурнага музея Максіма Багдановіча, якія рэдка бываюць "дома". Як тлумачыць кіраўнік установы, адна выстаўка "курсіруе" па замежжы: пабывала ў Латвіі, цяпер знаходзіцца ў Літве, дзе хутка распачнуцца Дні беларускай культуры. Другая "вандруе" па рэгіёнах рэспублікі: сёлета наведала Маладзечна, Крупкі, гэтымі днямі збірае наведвальнікаў у Чэрвені. А трэцяя - едзе ў Ганцавічы.

 

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"