“Падарожнікі” ды рарытэты

№ 36 (1007) 03.09.2011 - 09.09.2011 г

Навінкі айчынных выдавецтваў-2011

 

Падлічыць па восені можна не толькі куранят. Традыцыйна пад час Дня беларускага пісьменства своеасаблівай выстаўкай дасягненняў становяцца павільёны і стэнды айчынных выдавецтваў, дзе яны дэманструюць асноўныя навінкі апошняга года. Балазе, чым парадаваць аматараў кнігі - ёсць: як паведаміла на прэс-канферэнцыі за колькі дзён да свята першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, на дадзены момант у краіне працуе больш як 400 выдавецкіх арганізацый, якія толькі ў першым паўгоддзі 2011 года выдалі ў сукупнасці 5 610 назваў кніг і брашур. Што ж пабачаць Ганцавічы з "хітоў" ад выдавецтваў?

 "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" прадставіць шэраг выдатных мастацкіх альбомаў. Як распавяла галоўны рэдактар Ларыса Языковіч, усе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з другім выданнем серыі "Энцыклапедыя рарытэтаў". Першым, як вядома, стаў летась фаліянт "Радзівілы. Альбом партрэтаў ХVІІІ - ХІХ стагоддзяў" - лаўрэат прэміі Прэзідэнта краіны "За духоўнае адраджэнне" 2010 года./i/content/pi/cult/339/6288/2-4.jpg Сёлета ж прэзентуецца выданне "Дзмітрый Струкаў. Альбом рысункаў 1864 - 1867", у якім сабраныя замалёўкі храмаў, зробленыя мастаком на тэрыторыі тагачаснай Беларусі па замове Расійскай акадэміі навук. Арыгіналы малюнкаў захоўваюцца ў архівах Літвы ў адзінкавым экзэмпляры, а вось цяпер, дзякуючы новаму выданню, яны стануць даступныя для шырокага кола цікаўных. Усяго у гэтай серыі запланаваны выхад 10 кніг. Яшчэ адзін фотаальбом - "Жывая вера. Ветка", у які ўвайшлі здымкі, зробленыя фотамастаком Анатолем Дрыбасам. Акрамя таго, у серыі сучаснага мастацтва выйшла"Сучасная беларуская скульптура ХХІ стагоддзя". А на дзіцячай пляцоўцы адкрые свае старонкі другі том будучага дванаццацітомніка "Энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў".

"Мастацкая літаратура" таксама прывязе ў Ганцавічы новыя выданні, што пабачылі свет у бягучым годзе: кнігі з серый "Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя", "Казкі ХХІ стагоддзя", "Жыццё знакамітых /i/content/pi/cult/339/6288/2-5.jpgлюдзей Беларусі", а таксама новы цыкл - "Наш сучаснік". На жаль, як распавёў нам галоўны рэдактар Віктар Шніп, не паспявае патрапіць у Ганцавічы самае найноўшае выданне з серыі ЖЗЛБ, прысвечанае Максіму Багдановічу, 120-годдзе з дня нараджэння якога мы сёлета адзначаем. Яно мае выйсці з друку літаральна з дня на дзень", - кажа Віктар Шніп. З таго, што, акрамя кніг, можа зацікавіць патэнцыяльных спажыўцоў, Віктар Шніп назваў серыю "Класікі беларускай літаратуры", складзеную з 32 партрэтаў выбітных айчынных майстроў слова, пачынаючы ад Багушэвіча і да пісьменнікаў нашых дзён. А яшчэ - каляндар на будучы 2012 год, прысвечаны беларускім пісьменнікам-юбілярам: сярод іх будуць і Янка Купала з Якубам Коласам, і Максім Танк... Каляндар гэты стане своеасаблівым "міні-даведнікам": акрамя партрэта пісьменніка ў ім змешчаны кароткі тэкст пра асноўныя вехі біяграфіі, мастацкі шлях і яго знакамітыя творы.

/i/content/pi/cult/339/6288/2-6.jpg Выдавецкі дом "Беларуская навука" прадставіць шэраг грунтоўных фаліянтаў. Гаворка, найперш, пра "Славянамоўную паэзію Вялікага Княства Літоўскага XVI - XVIII стст." і "Беларускую літаратурную спадчыну: анталогія". Сёння выйшла першая кніга з дзвюх. Не застанецца па-за ўвагай чытача і "Турыстычная мазаіка Беларусі". А для аматараў гісторыі карыснай будзе кніга пра Мінск і мінчан у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны "Дваццаць другога чэрвеня, роўна ў чатыры гадзіны..."./i/content/pi/cult/339/6288/2-7.jpg

Галоўным "хітом" выдавецтва "Беларусь", па словах вядучага спецыяліста аддзела маркетынгу Анжэлы Самасейка, стане "Энцыклапедыя беларускай міфалогіі". Прычым ўвага ўдзяляецца тут не толькі старажытным міфам, вераванням, святам і абрадам, але і знахарскім "сакрэтам", разнастайным народным прымхам і забабонам. Да таго ж, кніга выдатна ілюстраваная.

Выдавецтва "Вышэйшая школа", як паведаміў начальнік адзела маркетынгу Алег Шукела, таксама звернецца да багатай нацыянальнай скарбніцы і "выведзе ў свет" у дзвюх кнігах чарговы, пяты, том шасцітомнай серыі "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў" пад агульнай рэдакцыяй Тамары Варфаламеевай. Кніга - плён трохгадовага комплекснага фальклорна-этнаграфічнага даследавання брэсцкага Палесся, праведзенага калектывам супрацоўнікаў лабараторыі традыцыйнага мастацтва колішняга Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры з удзелам даследчыкаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук /i/content/pi/cult/339/6288/2-9.jpgБеларусі. Выданне багата ілюстравана фатаграфічнымі і нотнымі матэрыяламі. Да таго ж маецца і электронны дадатак, які змяшчае аўтэнтычныя запісы народнай прозы ў выкананні носьбітаў традыцыі. "Народная асвета", па словах загадчыка рэдакцыі тэматычнага планавання і літаратурнай падрыхтоўкі выданняў Веры Бесцінай, прэзентуе два блокі сваіх выданняў. Першы з іх - для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, у які ўваходзяць найбольш кнігі, запатрабаваныя маленькімі чытачамі. Сярод іх серыя кніг - "Расказы дзеда Прыродазнаўцы", два выданні-"падарожнікі" па старонках Чырвонай кнігі Беларусі - "Яны не павінны знікнуць". Выданні будуць прадстаўляць іх аўтары, якія змогуць падрабязна распавесці не толькі пра галоўных герояў, апісаных на старонках, але і пра тое, як адбывалася праца над складаннем і стварэннем гэтых тамоў. А ў другім блоку - для старэйшых школьнікаў - першыя тры /i/content/pi/cult/339/6288/2-10.jpgвыпускі з запушчанай сёлета серыі "Дзівоснае і неверагоднае": "Зямля невядомая", "Таямніцы і загадкі чалавечага арганізма" і "Парадаксальны мозг".

 На дзіцячай пляцоўцы выдавецтва "Пачатковая школа" таксама прадставіць свае новыя кнігі, што пабачылі свет у 2011 годзе. Як распавяла нам спецыяліст па продажах выдавецтва Вольга Кандзер, пад час прэзентацыі маленькія чытачы змогуць пазнаёміцца і патрымаць у руках такія выданні, як "Мінск - сталіца Беларусі", "Беларусь у асобах" і "Дзецям аб прафесіях".

 Кніжныя навінкі гартала