Прысуджаны Дзяржаўныя прэміі

№ 36 (1007) 03.09.2011 - 09.09.2011 г

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прысудзіў Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь 2010 года. Адпаведны ўказ Прэзідэнт падпісаў 30 жніўня, пра што паведамляе Прэс-служба беларускага Лідара.

/i/content/pi/cult/339/6286/2-1.jpgУ прыватнасці, тры прэміі прысуджаны ў галіне навукі і тэхнікі і дзве прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры.

Адна з апошніх прысуджана творчаму калектыву ў складзе Леаніда Левіна, Аляксандра Фінскага і Святланы Катковай за мемарыял /i/content/pi/cult/339/6286/2-2.jpg"Дзецям - ахвярам Вялікай Айчыннай вайны" ў г.п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, створаны на месцы нямецка-фашысцкага лагера, у якім у дзяцей бралі донарскую кроў для лячэння нямецкіх салдат. Мемарыял у Чырвоным Берагу адыгрывае важную выхаваўчую і эстэтычную ролю, атрымаў высокую ацэнку беларускіх і замежных спецыялістаў, а таксама шматлікіх наведвальнікаў.

Акрамя таго, прэмія ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прысуджана Паўлу Татарнікаву за серыю графічных твораў "Брама мінуўшчыны". Творчасць мастака атрымала сусветнае прызнанне, аўтар з'яўляецца адзіным у краіне ўладальнікам вышэйшай узнагароды Браціслаўскага біенале кніжнага мастацтва - прэміі "Залаты яблык". Серыя "Брама мінуўшчыны" прысвечана гісторыі Беларусі, выдатным землякам і помнікам нацыянальнай культуры.