Таксама ў пленэры ўдзельнічалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава. Акрамя гэтага, на пленэр былі запрошаны студэнты з замежжа: з Львоўскай, Латвійскай, Літоўскай, Сафійскай акадэмій мастацтваў, Санкт-Пецярбургскай мастацкапрамысловай акадэміі імя В. Мухінай.
У пленэры прымалі ўдзел вядомы беларускі мастак Анатоль Концуб, член Малдаўскага саюза мастакоў Святлана Шугжда, асістэнт прафесара з Анталіі (Турцыя) - Кемаль Цізголь... Але самым галоўным настаўнікам для ўсіх удзельнікаў пленэру быў, канешне ж, Валерый Калтыгін. Праз ягоныя вопыт, талент, майстэрства прайшла кожная творчая работа. Аднаму ён даваў параду па кампазіцыі, іншаму- менавіта па тэхналагічным працэсе...
Пленэр праходзіў у палявых умовах, па-за горадам. Гэта значыць, што мастакi самi складалі печы для абпалу, якія павінны былі вытрымаць тэмпературу больш за 1000 оС, рыхтавалі матэрыялы і дровы для працы, арганiзоўвалі свае рабочыя месцы.
За тры тыдні ўдзельнікі стварылі вялікую колькасць работ сучаснай керамікі высокага ўзроўню, большасць з якіх цяпер дэманструюцца на выстаўцы "Кола агню" па выніках пленэру ў Бабруйскім мастацкім музеі Г.Г. Паплаўскага.
Штогадовы пленэр, якi ладзіцца ў Бабруйску, з'яўляецца адной з рэдкiх магчымасцей для мастака паказаць сябе ў творчасцi, у канкрэтным працоўным асяроддзi, сцвердзiць сябе як майстра сярод калег, мастацтвазнаўцаў i гледачоў. Творчы ўзровень бабруйскiх сустрэч даволi значны. Наогул, пленэр "Aрт-жыжаль"- гэта свята, фiеста, вiдовiшчны айчынны перформанс керамiкi, эксклюзiў, адзiная, асаблiвая, унiкальная ў сваiм родзе з'ява ў Беларусi, i не толькi ў ёй.
Святлана СТРОГІНА, намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава
На здымку: пад час пленэру.