Сямейны майстар-клас

№ 35 (1006) 27.08.2011 - 03.09.2011 г

Учора, 26 жніўня, у Глуску распачаўся ХІ абласны фестываль сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў”.

 

Фестываль ладзіцца раз на два гады. У ім бяруць удзел сямейныя і сямейна-сваяцкія вакальныя, інструментальныя, харэаграфічныя, тэатральныя калектывы, аматарскія аб'яднанні, студыі і гурткі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва з Магілёўшчыны, Украіны, Расіі.

Пасля адкрыцця фэсту прайшоў конкурс "Крыніцы творчасці". Больш за 170 удзельнікаў (амаль 45 сем'яў) прадэманстравалі сваё майстэрства: гралі, спявалі, танцавалі, паказвалі абрады і літаратурныя кампазіцыі. Прайшла і выстаўка работ майстроў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. А таксама выстаўка ручнікоў Магілёўшчыны. Увечары на гарадскім стадыёне адбыўся канцэрт з удзелам беларускіх і замежных выканаўцаў.

А сёння ля Пцічы - рыбалоўскі конкурс на лепшую юшку.