Фестываль ладзіцца раз на два гады. У ім бяруць удзел сямейныя і сямейна-сваяцкія вакальныя, інструментальныя, харэаграфічныя, тэатральныя калектывы, аматарскія аб'яднанні, студыі і гурткі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва з Магілёўшчыны, Украіны, Расіі.
Пасля адкрыцця фэсту прайшоў конкурс "Крыніцы творчасці". Больш за 170 удзельнікаў (амаль 45 сем'яў) прадэманстравалі сваё майстэрства: гралі, спявалі, танцавалі, паказвалі абрады і літаратурныя кампазіцыі. Прайшла і выстаўка работ майстроў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. А таксама выстаўка ручнікоў Магілёўшчыны. Увечары на гарадскім стадыёне адбыўся канцэрт з удзелам беларускіх і замежных выканаўцаў.
А сёння ля Пцічы - рыбалоўскі конкурс на лепшую юшку.