У Магілёве — “Анімаёўка”

№ 35 (1006) 27.08.2011 - 03.09.2011 г

Як паведамляюць у Міністэрстве культуры краіны, з 10 па 15 верасня ў Магілёве адбудзецца XIV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”.

 

 На фестывалі сёлета будуць дакладна прадстаўлены анімацыйныя студыі 19 краін свету - усяго 110 фільмаў. У хуткім часе вырашыцца пытанне пра ўдзел аніматараў Балгарыі, Венесуэлы, В'етнама, Індыі, Карэі, Швецыі.

 У рамках фестывалю запланаваны тэатралізаваныя прадстаўленні, творчыя сустрэчы, конкурсы і выставы, майстар-класы па стварэнні дзіцячых анімацыйных фільмаў. Упершыню будзе арганізавана канцэртная праграма дзіцячай песеннай творчасці, дзе будуць выконвацца песні з мультфільмаў.

Арганізатары фестывалю - Міністэрства культуры, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт, Магілёўскае абласное вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Кінавідэапракат".