“Прэміяльны” кастрычнік

№ 35 (1006) 27.08.2011 - 03.09.2011 г

4 кастрычніка ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі возьме старт фінальны этап Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

 

З гэтага дня і да 10 кастрычніка пройдуць паказы спектакляў, што былі вылучаны шляхам галасавання членаў адборачнай камісіі конкурсу. Свае заяўкі на ўдзел у ім накіравалі 27 тэатральных калектываў краіны. У лік намінантаў трапілі пастаноўкі васьмі сталічных тэатраў і чатырох тэатраў з рэгіёнаў.

 Нагадаем, што тэатралаў чакаюць "прэміяльныя" паказы "Набука" Дж.Вердзі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, "Не мой" Алены Калюновай, Аляксандра Гарцуева паводле аповесці А.Адамовіча "Нямко" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, "Сонечка" Алены Паповай па раману Ф.Дастаеўскага "Злачынства і пакаранне" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, "Квартэт" Р.Харвуда Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, "Эсфір" па п'есе Л.Уліцкай "Мой унук Веніямін" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, "Аршын мал алан" У.Гаджыбекава Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, "Драй швэстэрн" паводле драмы А.Чэхава "Тры сястры" Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, "Сабака на сене" Лопэ дэ Вега Драматычнага тэатра Беларускай Арміі, "Магічнае люстра пана Твардоўскага" С.Кавалёва Гродзенскага абласнога тэатра лялек, "Хросная маці" Максіма Горкага па п'есе "Васа Жалязнова" Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, "№ 13" Р.Куні Тэатра-студыі кінаакцёра РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", "Тарэлкін" А.Сухава-Кабыліна Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

Як паведамілі ў Міністэрстве культуры краіны, цяпер ідзе падрыхтоўка заключнага конкурснага тыдня, цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў.