Як паведамляе ўпраўленне інфарма цыі Нацыянальнага банка, 22 жніўня ўвайшла ў абарачэнне залатая памятная манета "М.Агінскі" наміналам 10 рублёў.
Манета мае форму круга, з пярэдня га і адваротнага бакоў - кант, які высту пае па акружнасці. Бакавая паверхня ма неты гладкая.
На аверсе ў цэнтры - рэльефны віда рыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Бела русь, па крузе - геаметрычны арнамент, а таксама надпісы: Рэспубліка Беларусь, намінал і год выпуску, проба сплаву, знак манетнага двара Польшчы, дзе манета адчаканена якасцю "пруф".
Рэверс змяшчае ў цэнтры партрэт М.Агінскага, а ўнізе - факсіміле подпісу "Michal Kleofas Oginski".