Ваш голас на premia-soyuz

№ 35 (1006) 27.08.2011 - 03.09.2011 г

У жніўні пачаў дзейнічаць сайт www.premia-soyuz.ru, на якім любы ахвотны можа выказаць сімпа тыю камусьці з пяці на мінантаў на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне культуры і мастацтва.

 

Дырэктар выдавецтва "Беларуская  Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" -  інфармацыйнага партнёра Пастаяннага  камітэта Саюзнай дзяржавы - Таццяна  Бялова ў гутарцы з карэспандэнтам "К"  зазначыла: "Выкарыстанне згаданага  сайта дазволіць яшчэ больш дэмакраты заваць гэты працэс". 

Любы голас ці каментарый будуць  улічаны ў верасні пры падсумоўванні  вынікаў грамадскага абмеркавання. Экс пертны савет разгледзіць заключэнні і вы значыць тры творы-лаўрэаты прэміі Са юзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мас тацтва за 2011 - 2012 гады. Далей лаўрэ ацтва будзе зацверджана Вышэйшым  Дзяржаўным саветам Саюзнай дзяржавы.