Беларусы ў Літве...

№ 35 (1006) 27.08.2011 - 03.09.2011 г

Як паведамляе “К” саветнік па гуманітарных пытаннях Пасольства Рэспублікі Бела русь у Літоўскай Рэспубліцы Ірына Зубко, з 26 верасня па 1 кастрычніка ў краіне-сусед цы пройдуць Дні беларускай культуры.

/i/content/pi/cult/338/6250/2-1.jpg

Мяркуецца, што ў адкрыцці мерапры емстваў будуць браць удзел Дзяржаўны  акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі  Беларусь пад кіраўніцтвам народнага  артыста краіны Аляксандра Анісімава, а  таксама саліст аркестра, віяланчэліст і лаў рэат міжнародных конкурсаў Дзяніс Шапа валаў.

  27 - 28 верасня пройдуць спектаклі На цыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя  Максіма Горкага. Літоўскім гледачам будуць  паказаны спектаклі "Пане Каханку" і "Пра ўда добра, а шчасце лепей". 

Па словах Ірыны Зубко, цягам Дзён куль туры Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспублі цы запланаваны і "круглы стол" навукоўцаў  дзвюх краін з нагоды 90-годдзя з часу засна вання Музея імя Івана Луцкевіча ў Вільнюсе.

  А 1 кастрычніка ў Клайпедзе пройдзе  Свята беларускай песні. З нашай краіны сю ды прыедуць капэла Гродзенскай філармоніі,  арт-гурт "Беларусы", самадзейны ансамбль  аддзела культуры Старадарожскага райвы канкама. У свяце нацыянальнай песні збіра юцца браць удзел і пяць мастацкіх калекты ваў беларускай дыяспары ў Літве. 

На здымку: Іван Мацкевіч  у спектаклі "Пане Каханку".