Мяркуецца, што ў адкрыцці мерапры емстваў будуць браць удзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны Аляксандра Анісімава, а таксама саліст аркестра, віяланчэліст і лаў рэат міжнародных конкурсаў Дзяніс Шапа валаў.
27 - 28 верасня пройдуць спектаклі На цыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Максіма Горкага. Літоўскім гледачам будуць паказаны спектаклі "Пане Каханку" і "Пра ўда добра, а шчасце лепей".
Па словах Ірыны Зубко, цягам Дзён куль туры Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспублі цы запланаваны і "круглы стол" навукоўцаў дзвюх краін з нагоды 90-годдзя з часу засна вання Музея імя Івана Луцкевіча ў Вільнюсе.
А 1 кастрычніка ў Клайпедзе пройдзе Свята беларускай песні. З нашай краіны сю ды прыедуць капэла Гродзенскай філармоніі, арт-гурт "Беларусы", самадзейны ансамбль аддзела культуры Старадарожскага райвы канкама. У свяце нацыянальнай песні збіра юцца браць удзел і пяць мастацкіх калекты ваў беларускай дыяспары ў Літве.
На здымку: Іван Мацкевіч у спектаклі "Пане Каханку".