У еўрапейскім кантэксце

№ 35 (1006) 27.08.2011 - 03.09.2011 г

Пра апошнія навіны ў сферы аховы помнікаў прадстаўні кам СМІ паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісто рыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства ку льтуры Ігар Чарняўскі.

 

  Па яго словах, наспела пытанне ўдаска наліць сістэму аховы спадчыны, а таму цягам  бліжэйшых гадоў будуць сабраны і разгле джаны ўсе прапановы па яе мадэрнізацыі з  улікам сусветных тэндэнцый. Спецыялісты  галіны з усіх абласцей плануюць да 2014 года  прапрацаваць гэтае пытанне і ўнесці ва Урад  прапановы па ўдасканаленні нарматыўна прававой базы.

 Не першы год з'яўляецца актуальным, на  думку Ігара Чарняўскага, і пытанне стварэння  праектаў зон аховы аб'ектаў гісторыка-куль турнай спадчыны. Плануецца, што яны будуць  рэалізоўвацца паступова, у адпаведнасці з пла нам выкарыстання прылеглых зямель. 

Пакуль жа, па словах начальніка ўпраў лення па ахове гісторыка-культурнай спад чыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры,  адным з дзейсных сродкаў аховы нашай  спадчыны з'яўляюцца праверкі. Так, згодна з  нарматыўна-прававымі актамі сёлета іх бы ло праведзена 39. Па выніках выяўлена 15  парушэнняў заканадаўства. 

Сярод пытанняў, якія закрануў Ігар Чар няўскі, сталі таксама і праблемы падрыхтоў кі спецыялістаў аховы спадчыны і рэстаўра тараў, стварэнне інтэрактыўных праектаў у  межах старажытных замчышчаў, рэалізацыя  маштабных праектаў па кансервацыі найбо льш каштоўных помнікаў архітэктуры.

 Апошняму пытанню ўдзяліў увагу і намес нік начальніка ўпраўлення культуры Гродзен скага аблвыканкама Сяргей Маціевіч. Сярод  праблем рэгіёна ён вылучыў цяжкасці з вы яўленнем і захаваннем помнікаў археалогіі, а  таксама адсутнасць ахоўных дошак на 49%  аб'ектаў спадчыны. "Да сярэдзіны наступнага  года плануецца цалкам выправіць сітуацыю ў  лепшы бок," - дадаў Сяргей Маціевіч.

  Тым часам Міністэрства культуры вядзе  падрыхтоўку да Дзён Еўрапейскай спадчы ны, якія з 1993-га кожны верасень прахо дзяць і ў Беларусі. У акцыі прымаюць удзел  некалькі дзясяткаў краін, што далучыліся да  Еўрапейскай культурнай канвенцыі. Як  адзначыла ў размове з карэспандэнтам "К"  загадчык сектара ўпраўлення па ахове гісто рыка-культурнай спадчыны Міністэрства ку льтуры Наталля Хвір, сёлета мерапры емствы стартуюць 9 верасня ў Нацыяналь най бібліятэцы Беларусі. 

К.А.