Па яго словах, наспела пытанне ўдаска наліць сістэму аховы спадчыны, а таму цягам бліжэйшых гадоў будуць сабраны і разгле джаны ўсе прапановы па яе мадэрнізацыі з улікам сусветных тэндэнцый. Спецыялісты галіны з усіх абласцей плануюць да 2014 года прапрацаваць гэтае пытанне і ўнесці ва Урад прапановы па ўдасканаленні нарматыўна прававой базы.
Не першы год з'яўляецца актуальным, на думку Ігара Чарняўскага, і пытанне стварэння праектаў зон аховы аб'ектаў гісторыка-куль турнай спадчыны. Плануецца, што яны будуць рэалізоўвацца паступова, у адпаведнасці з пла нам выкарыстання прылеглых зямель.
Пакуль жа, па словах начальніка ўпраў лення па ахове гісторыка-культурнай спад чыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры, адным з дзейсных сродкаў аховы нашай спадчыны з'яўляюцца праверкі. Так, згодна з нарматыўна-прававымі актамі сёлета іх бы ло праведзена 39. Па выніках выяўлена 15 парушэнняў заканадаўства.
Сярод пытанняў, якія закрануў Ігар Чар няўскі, сталі таксама і праблемы падрыхтоў кі спецыялістаў аховы спадчыны і рэстаўра тараў, стварэнне інтэрактыўных праектаў у межах старажытных замчышчаў, рэалізацыя маштабных праектаў па кансервацыі найбо льш каштоўных помнікаў архітэктуры.
Апошняму пытанню ўдзяліў увагу і намес нік начальніка ўпраўлення культуры Гродзен скага аблвыканкама Сяргей Маціевіч. Сярод праблем рэгіёна ён вылучыў цяжкасці з вы яўленнем і захаваннем помнікаў археалогіі, а таксама адсутнасць ахоўных дошак на 49% аб'ектаў спадчыны. "Да сярэдзіны наступнага года плануецца цалкам выправіць сітуацыю ў лепшы бок," - дадаў Сяргей Маціевіч.
Тым часам Міністэрства культуры вядзе падрыхтоўку да Дзён Еўрапейскай спадчы ны, якія з 1993-га кожны верасень прахо дзяць і ў Беларусі. У акцыі прымаюць удзел некалькі дзясяткаў краін, што далучыліся да Еўрапейскай культурнай канвенцыі. Як адзначыла ў размове з карэспандэнтам "К" загадчык сектара ўпраўлення па ахове гісто рыка-культурнай спадчыны Міністэрства ку льтуры Наталля Хвір, сёлета мерапры емствы стартуюць 9 верасня ў Нацыяналь най бібліятэцы Беларусі.
К.А.