Пашыраемся!

№ 35 (1006) 27.08.2011 - 03.09.2011 г

ХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Ма ладзечне, які пачаўся ўчора, мае шэраг асаблівасцей. Пра гэта ішла размова на прэс канферэнцыі, у якой узялі ўдзел намеснік старшыні Мін скага аблвыканкама Віктар Шчэцька, першы намеснік мі ністра культуры Беларусі Ула дзімір Карачэўскі, народны артыст краіны, прафесар Мі хаіл Фінберг, які ўзначальвае Нацыянальны канцэртны аркестр.

 

Як засведчыў начальнік упраўлення ку льтуры Мінскага аблвыканкама Анатоль Аку шэвіч, асаблівасцю свята стане не толькі  Амфітэатр, але і больш шырокае раз гортванне саміх фестывальных падзей. Калі ў  мінулыя гады, здаралася, свята сціскалася  ледзь не ў адзін дзень, дык зараз яно ахоплі вае тры. Дадаюцца не толькі новыя пляцоўкі  (акрамя Амфітэатра, гэта яшчэ і так званы  Музычны падворак ва ўнутраным дворыку  Маладзечанскага музычнага вучылішча імя  М.К.Агінскага), але і новыя мерапрыемствы.  Тэатр? Калі ласка. Мінскі абласны драма тычны тэатр паказвае "Вечар" А.Дударава.

 Тэатр лялек "Батлейка" - спектакль паводле  п'есы Я.Купалы "Яна і я". Куды больш шыро кім, чым раней, становіцца Горад майстроў.  Яшчэ больш грунтоўна прадстаўлена дзіцячая  творчасць: у канцэрце "Пад небам сонца і  дзяцінства" ў Палацы культуры выступаюць  не толькі салісты і творчыя калектывы, але і  юныя паэты ды празаікі. Павінен адбыцца і  аналітычна-дыскусійны круглы стол "Бела руская песня: сучасны фармат", прысвечаны  праблемам стварэння і папулярызацыі бела рускамоўных песень.

 Захавалася традыцыя не толькі творчых  сустрэч з кампазітарамі і паэтамі, але і па этычных чытанняў у купалаўскіх і багданові чаўскіх мясцінах: у вёсцы Вязынцы і фальвар ку Ракуцёўшчыне. Музычны ж складнік атры маў максімальна разнастайную стылёвую па літру. Тут і канцэрт "Маладзечна. ROK", на  якім выступаюць далёка не толькі рок-калек тывы, і музыка беларускіх кампазітараў ХХ  стагоддзя Аляксея Туранкова, Дзмітрыя Лука са, Рыгора Пукста, Пятра Падкавырава, і на чны джазавы канцэрт. У цэнтры ўвагі фесты валю не толькі Рэспубліканскі конкурс мала дых выканаўцаў, але і канцэрт адкрыцця,  прысвечаны постаці У.Мулявіна, і канцэрт за крыцця "Я песняй услаўляю Беларусь". 

Заўтра фестываль завершыцца, Амфітэ атр жа на 2606 месцаў будзе задзейнічаны і  надалей. У ім адбудуцца не толькі бліжэйшыя  "Дажынкі". Плануецца, што канцэрты тут ма юць праходзіць рэгулярна, збіраючы прыхіль нікаў музыкі з усёй Беларусі. Залогам таму-  лепшая гукаі святлоапаратура, добра абста ляваныя грымёркі, магчымасць электроннага  продажу білетаў. Дарэчы, білеты на адкрыццё  і закрыццё цяперашняга фестывалю разляце ліся літаральна за два дні. Значыць, попыт ёсць  і на новую канцэртна-сцэнічную пляцоўку, і на  беларускую песню, і на нашых выканаўцаў. 

Н.Б.

Удзельнікам і гасцям ХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2011" Паважаныя сябры!

  Беларуская літаратура і песеннае мастацтва складаюць важную частку нашай нацыянальнай культуры. Творчасць пісьменнікаў, па этаў, кампазітараў і выканаўцаў служыла і служыць яднанню беларускага народа, далучэнню нашых людзей да прыгожага, іх духоўнаму  ўзбагачэнню. Яна непарыўна звязана з гісторыяй і сучаснасцю Айчыны, з'яўляецца тым нацыянальным здабыткам, які дапамагае нам  жыць і ствараць. 

Сардэчна вітаю ўдзельнікаў і гасцей ХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2011". Традыцыйна праз кож ныя два гады гэты форум збірае лепшыя адораныя сілы нашай рэспублікі, вядомыя ў краіне мастацкія калектывы і маладых выканаўцаў.  Ён стаў важным інструментам выхавання ў нашых людзей паважлівых адносін да прыгожага беларускага слова і роднай мовы. 

Выключная яго роля ў справе стымулявання культурна-асветніцкай дзейнасці айчынных аб'яднанняў і саюзаў, стварэння новых сама бытных калектываў, яркіх музычных і паэтычных твораў, згуртавання творчых сіл дзеля дасягнення нашай агульнай мэты - пабудовы моц най і квітнеючай Беларусі. 

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам свята нацыянальнай культуры яркіх і прыемных уражанняў, новых здабыткаў і адкрыццяў. Няхай доб ры зарад фестывалю надоўга захоўваецца ў вашых сэрцах і душах, жывіць стваральны патэнцыял і натхняе ў творчасці.

Моцнага здароўя, шчасця і дабра, поспехаў у справах і жыцці! 

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Б.В. Батура