Як засведчыў начальнік упраўлення ку льтуры Мінскага аблвыканкама Анатоль Аку шэвіч, асаблівасцю свята стане не толькі Амфітэатр, але і больш шырокае раз гортванне саміх фестывальных падзей. Калі ў мінулыя гады, здаралася, свята сціскалася ледзь не ў адзін дзень, дык зараз яно ахоплі вае тры. Дадаюцца не толькі новыя пляцоўкі (акрамя Амфітэатра, гэта яшчэ і так званы Музычны падворак ва ўнутраным дворыку Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К.Агінскага), але і новыя мерапрыемствы. Тэатр? Калі ласка. Мінскі абласны драма тычны тэатр паказвае "Вечар" А.Дударава.
Тэатр лялек "Батлейка" - спектакль паводле п'есы Я.Купалы "Яна і я". Куды больш шыро кім, чым раней, становіцца Горад майстроў. Яшчэ больш грунтоўна прадстаўлена дзіцячая творчасць: у канцэрце "Пад небам сонца і дзяцінства" ў Палацы культуры выступаюць не толькі салісты і творчыя калектывы, але і юныя паэты ды празаікі. Павінен адбыцца і аналітычна-дыскусійны круглы стол "Бела руская песня: сучасны фармат", прысвечаны праблемам стварэння і папулярызацыі бела рускамоўных песень.
Захавалася традыцыя не толькі творчых сустрэч з кампазітарамі і паэтамі, але і па этычных чытанняў у купалаўскіх і багданові чаўскіх мясцінах: у вёсцы Вязынцы і фальвар ку Ракуцёўшчыне. Музычны ж складнік атры маў максімальна разнастайную стылёвую па літру. Тут і канцэрт "Маладзечна. ROK", на якім выступаюць далёка не толькі рок-калек тывы, і музыка беларускіх кампазітараў ХХ стагоддзя Аляксея Туранкова, Дзмітрыя Лука са, Рыгора Пукста, Пятра Падкавырава, і на чны джазавы канцэрт. У цэнтры ўвагі фесты валю не толькі Рэспубліканскі конкурс мала дых выканаўцаў, але і канцэрт адкрыцця, прысвечаны постаці У.Мулявіна, і канцэрт за крыцця "Я песняй услаўляю Беларусь".
Заўтра фестываль завершыцца, Амфітэ атр жа на 2606 месцаў будзе задзейнічаны і надалей. У ім адбудуцца не толькі бліжэйшыя "Дажынкі". Плануецца, што канцэрты тут ма юць праходзіць рэгулярна, збіраючы прыхіль нікаў музыкі з усёй Беларусі. Залогам таму- лепшая гукаі святлоапаратура, добра абста ляваныя грымёркі, магчымасць электроннага продажу білетаў. Дарэчы, білеты на адкрыццё і закрыццё цяперашняга фестывалю разляце ліся літаральна за два дні. Значыць, попыт ёсць і на новую канцэртна-сцэнічную пляцоўку, і на беларускую песню, і на нашых выканаўцаў.
Н.Б.
Удзельнікам і гасцям ХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2011" Паважаныя сябры!
Беларуская літаратура і песеннае мастацтва складаюць важную частку нашай нацыянальнай культуры. Творчасць пісьменнікаў, па этаў, кампазітараў і выканаўцаў служыла і служыць яднанню беларускага народа, далучэнню нашых людзей да прыгожага, іх духоўнаму ўзбагачэнню. Яна непарыўна звязана з гісторыяй і сучаснасцю Айчыны, з'яўляецца тым нацыянальным здабыткам, які дапамагае нам жыць і ствараць.
Сардэчна вітаю ўдзельнікаў і гасцей ХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2011". Традыцыйна праз кож ныя два гады гэты форум збірае лепшыя адораныя сілы нашай рэспублікі, вядомыя ў краіне мастацкія калектывы і маладых выканаўцаў. Ён стаў важным інструментам выхавання ў нашых людзей паважлівых адносін да прыгожага беларускага слова і роднай мовы.
Выключная яго роля ў справе стымулявання культурна-асветніцкай дзейнасці айчынных аб'яднанняў і саюзаў, стварэння новых сама бытных калектываў, яркіх музычных і паэтычных твораў, згуртавання творчых сіл дзеля дасягнення нашай агульнай мэты - пабудовы моц най і квітнеючай Беларусі.
Шчыра жадаю ўсім удзельнікам свята нацыянальнай культуры яркіх і прыемных уражанняў, новых здабыткаў і адкрыццяў. Няхай доб ры зарад фестывалю надоўга захоўваецца ў вашых сэрцах і душах, жывіць стваральны патэнцыял і натхняе ў творчасці.
Моцнага здароўя, шчасця і дабра, поспехаў у справах і жыцці!
Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Б.В. Батура