Лета пад Вівальдзі

№ 34 (1005) 20.08.2011 - 27.08.2011 г

У Нацыянальным мастацкім музеі завяршыўся адзін з летніх праектаў.

 

Там адбыўся заключны канцэрт цыкла "Музычныя вечары", які праходзіў у рамках выстаўкі з фондаў музея "Італія, айчына натхнення ...". Гэта быў сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусі і Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У той вечар музыканты выконвалі творы італьянскіх класікаў.