Там адбыўся заключны канцэрт цыкла "Музычныя вечары", які праходзіў у рамках выстаўкі з фондаў музея "Італія, айчына натхнення ...". Гэта быў сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусі і Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У той вечар музыканты выконвалі творы італьянскіх класікаў.