На млынах мінулага

№ 34 (1005) 20.08.2011 - 27.08.2011 г

24 жніўня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу мастака, прафесара Віктара Нямцова “Млыны Беларусі”.

 

"К" не так даўно пісала пра цудоўныя работы Віктара Нямцова. Не дзіва і тое, што яны дэманструюцца менавіта ў Нацыянальным гістарычным. Матывы з выявамі млыноў з'явіліся ў еўрапейскім жывапісе ў XVII ст. Да іх вобразнага адлюстравання звярталіся і беларусы. Сярод іх - і класікі айчыннага пейзажа канца ХІХ - ХХ стст. Ф.Рушчыц, С.Жукоўскі, В.Цвірка...

Віктар Нямцоў - адзіны з сучасных мастакоў, які мэтанакіравана адлюстроўвае старыя драўляныя і каменныя млыны ў сваіх пейзажах. Ён займаецца вывучэннем ветракоў і вадзяных млыноў у розных рэгіёнах Беларусі. Аўтар робіць гісторыкажывапісную рэканструкцыю.