Гаворка ішла пра апошнія штрыхі падрыхтоўкі творчай праграмы Дня беларускага пісьменства, які адбудзецца ў палескім горадзе 4 верасня. Як стала вядома, форум збярэ амаль 1000 прафесійных і самадзейных артыстаў, блізу 70 майстроў народнай творчасці і рамеснікаў рэгіёна. У заключных мерапрыемствах будуць удзельнічаць пераможцы абласных творчых фестываляў.
Асноўныя аб'ёмы будаўнічых работ- завершаны. Гатовы прыняць гасцей Раённы краязнаўчы музей, ГДК, "пераехалі" Цэнтральная раённая і дзіцячая бібліятэкі. Рыхтуюцца да свята і абноўленыя кінатэатр, ДШМ, Раённы дом рамёстваў. Распрацаваны ў рэгіёне і новыя турыстычныя маршруты, звязаныя з жыццём і творчасцю літаратараў.
Старшыня райвыканкама Уладзімір Столяр даў каментарый нашаму карэспандэнту Яўгену Рагіну, які выправіўся ў камандзіроўку ў сталіцу сёлетняга Дня пісьменства:
- Сродкі выдзяляліся як з раённага, так і з рэспубліканскага бюджэтаў. Вынік убачыце самі, прыехаўшы да нас. Сутнасць, мяркую, не ў лічбах, а- у справах.
На здымках: гасцей горада прывітаюць расцяжкі;
работы вядуцца ля кінатэатра.
Фота Яўгена РАГІНА