Падарунак музею

№ 34 (1005) 20.08.2011 - 27.08.2011 г

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе афіцыйнага візіту ў Дзяржаву Катар наведаў Музей ісламскага мастацтва ў г. Доха.

 

Музей размешчаны на востраве плошчай 45 тысяч кв.м у паўднёвай частцы заліва горада Доха. Музей змяшчае вялікую калекцыю рукапісаў, керамікі, вырабаў з тканіны, металу, шкла, дрэва VII - XIX стст. Экспанаты, сабраныя за апошнія 20 гадоў, прадстаўляюць краіны Бліжняга Усходу, а таксама тэрыторыі, якія зведалі ісламскі ўплыў (Індыя, Іран, Ірак, Сярэдняя Азія, Турцыя, Сірыя, Егіпет, Іспанія).

Музей складаецца з 15 павільёнаў, у якіх прадстаўлена геаграфія ісламскага мастацтва, а таксама яго асноўныя напрамкі (пісьменства, каліграфія, арнамент, адлюстраванне прыроды і навукі ў мастацкай творчасці).

Аляксандр Лукашэнка пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей музея. "Па-свойму ўнікальны, Музей ісламскага мастацтва ўвасабляе спалучэнне найлепшых элементаў гістарычнага мінулага і сучаснага,- адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Культурная спадчына мусульманскага свету, якая аказала вялікі ўплыў на фарміраванне арабскіх нацый, уражвае сваім багаццем і пышнасцю. Прыемна бачыць, што традыцыі і мастацтва папярэдніх пакаленняў так беражліва захоўваюцца і шануюцца ў сучаснай Дзяржаве Катар".

Прэзідэнт Беларусі таксама падарыў музею кнігу "Беларускі ісламскі свет" на беларускай, арабскай і англійскай мовах.

Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь