Ад “Вытокаў” да вытокаў

№ 34 (1005) 20.08.2011 - 27.08.2011 г

Як паведамляла ўжо “К”, па ініцыятыве Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO і Нацыянальнага мастацкага музея ў Замкавым комплексе “Мір” і гарадскім пасёлку Любча 27 — 28 жніўня пройдзе фестываль памяці кампазітара Мікалая Набокава.

/i/content/pi/cult/337/6221/2-1.jpgСтала вядомая праграма форуму. 27 жніўня, у суботу, пасля адкрыцця фэсту, у двары замка адбудзецца канцэрт музыкі кампазітара ў выкананні інструментальнага ансамбля салістаў "Вытокі" пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў Аляксея Фралова. Увечары ж пройдзе канцэрт з фартэпіянных твораў Набокава, увасоблёных лаўрэатам міжнародных конкурсаў Юрыем Бліновым у партрэтнай зале замка. А 28 жніўня выступленне адбудзецца ў Любчы. Канцэрт для ўсіх ахвотных дадуць "Вытокі" і мясцовыя калектывы.

Дарэчы, Навагрудчына, на зямлі якой знаходзіцца Любчанскі замак, у бліжэйшы час станецца цэнтрам шэрагу падзей, звязаных з нашым мінулым. 9 - 10 верасня Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук праводзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю "Людзі і ўлада Навагрудчыны: узаемадзеянне - супярэчнасці (да 500-годдзя абвяшчэння Магдэбургскага права Навагрудка)". Тэматыка канферэнцыі ахоплівае перыяд ХІІІ - ХХ стст.

Фота Юрыя ІВАНОВА