“Каласы…” з “Радаводам”

№ 33 (1004) 13.08.2011 - 20.08.2011 г

Запамінальным вырашылі зрабіць адкрыццё чарговага сезона ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

 

9 верасня спектакль "Каласы пад сярпом тваім" паводле рамана Уладзіміра Караткевіча ў пастаноўцы Валерыя Анісенкі пройдзе ў незвычайным антуражы. У фае разгорнецца фотапраект Алега Белавусава і Зміцера Сасноўскага "Радавод. Успамін пра Вялікае Княства Літоўскае", адбудзецца выстаўка сярэднявечнай зброі і рыцарскага рыштунку клуба "Гевойт". На тэрасе можна будзе пакаштаваць медавуху па старадаўніх рэцэптах.

А 10 верасня тэатр запланаваў паказ аўтарскага праекта Валерыя Анісенкі "Чэхаў на пленэры" ў сядзібе пад Мінскам. Гледачы пабачаць "Чайку".