Ад кладкі да купала

№ 33 (1004) 13.08.2011 - 20.08.2011 г

“К” ужо неаднаразова пісала пра ход рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, якія адбываюцца ў Свята-Уваскрэсенскім саборы, што ў Барысаве.

 

Як распавёў "К" намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Эдуард Багдановіч, да канца бягучага года плануецца завяршыць усе рамонтна-аднаўленчыя работы па чацвёртай чарзе. Пад гэтыя мэты толькі сёлета з рэспубліканскага і абласнога бюджэту выдаткавана тры мільярды рублёў.

- Мільярдныя асігнаванні з рэспубліканскага і абласнога бюджэту на аднаўленне сабора паступалі і раней, - заўважыў Эдуард Багдановіч.- Таксама зазначу, што ход рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ пастаянна кантралюецца губернатарам Мінскай вобласці Барысам Батурам...

 Па словах суразмоўцы "К", ужо завершаны работы па рэстаўрацыі цаглянай кладкі на сценах сабора, рамонце фасада, купалаў храма, а таксама па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Наступны этап - правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ унутры сабора.