На “Хвалі...” фіналу

№ 33 (1004) 13.08.2011 - 20.08.2011 г

20 жніўня ў крымскім Артэку распачнецца фінал міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў “Дзіцячая Новая хваля-2011”. Беларусь на ім будзе прадстаўляць 11-гадовая мінчанка Алена Гразнова.

/i/content/pi/cult/336/6193/3-3.jpg

Алена выйграла нацыянальны адборачны тур у сакавіку бягучага года і прайшла паўфінал у Маскве яшчэ на пачатку красавіка. І вось цяпер - напрыканцы жніўня - адбудзецца доўгачаканы трохдзённы фінал, на якім яна будзе спаборнічаць з чатырнаццаццю канкурсантамі з іншых краін свету.

 Што прадставяць маленькія выканаўцы на суд публікі і журы? У першы дзень канкурсанты павінны выканаць песні з вядомых мультфільмаў і кінафільмаў. У другі ж ім прадастаўляецца магчымасць прадэманстраваць свае вакальныя і артыстычныя здольнасці на прыкладзе арыгінальнага песеннага твора, які можа быць напісаны спецыяльна для ўдзельніка.

Што будзе выконваць Алена, пакуль трымаецца ў сакрэце. Тым не менш, дзяўчынка навучаецца ў адной з мінскіх музычных школ па класе фартэпіяна, ужо неаднойчы прымала ўдзел у айчынных і замежных конкурсах ды фестывалях, займаючы на іх прызавыя месцы.

Рыхтуе да выступлення беларускую выканаўцу яе педагог па вакале Вераніка Яноўская, і, нягледзячы на ўсе неспадзяванкі, якія, як вядома, заўжды ўласцівы творчаму спаборніцтву, Вераніка і Алена нацэлены на поспех і перамогу. "Усім канкурсантам я хачу пажадаць ўдачы, імкнення да перамогі, новых сяброў, ніколі не азірацца, а- ісці наперад з высока паднятай галавой!" - такія словы Алена адрасуе ўсім фіналістам "Дзіцячай Новай хвалі".

Мы зычым Алене гэтага ж і будзем трымаць за яе "крыжыкі" на пальцах!