“БелаРуСь Маладая”

№ 33 (1004) 13.08.2011 - 20.08.2011 г

Учора, у Міжнародны дзень моладзі, у сталічным кінатэатры “Беларусь” быў дадзены старт перасоўнай фотовыстаўцы “БелаРуСь Маладая”.

 

Сярод яе арганізатараў - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Выстаўка аўтарскіх фотаработ - своеасаблівы адказ на пытанне, якой бачыць нашу краіну сучасная моладзь. А зрэз - немалы: як паведамляе прэс-цэнтр БРСМ, 1500 здымкаў аўтараў-пачаткоўцаў з 60 гарадоў і 104 вёсак, якія прымалі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшы здымак, прысвечаны прыгажосці роднага краю. У выніку работы 35 пераможцаў спаборніцтва і склалі праект.

Пасля 25 жніўня выстаўка распачне вандроўку па абласных цэнтрах, а затым, як плануецца, эстафету падхопяць дыппрадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой, каб з экспазіцыяй змаглі азнаёміцца таксама і беларусы свету.