“Візітоўкі” для кінафорумаў

№ 33 (1004) 13.08.2011 - 20.08.2011 г

Дэпартамент па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўляе тэндар на выраб рэкламных ролікаў (заставак) для шэрагу знакавых кінамерапрыемстваў нашай краіны.

У іх спісе - Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад", Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў у Брэсце, Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка" ў Магілёве. Ролік мае стаць "візітоўкай" кінафестывалю для дэманстрацыі на тэлебачанні, плазменных экранах. Яго хронаметраж не павінен перавышаць 20 секунд.

 Ролік мусіць стылістычна адлюстроўваць асаблівасці таго або іншага фестывалю.

Прапановы неабходна высылаць на адрас: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11-1112; e-mail: dep-kino@kultura.by. Тэрмін падачы заявак - з 15 жніўня да 15 верасня бягучага года.