Ініцыятыва UNESCO

№ 33 (1004) 13.08.2011 - 20.08.2011 г

Як паведамілі “К” у прэсслужбе Міністэрства замежных спраў краіны, 27 — 28 жніўня па ініцыятыве Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах UNESCO і Нацыянальнага мастацкага музея краіны ў Замкавым комплексе “Мір” і гарадскім пасёлку Любча ўпершыню адбудзецца фэст “Памяці Мікалая Набокава”, што, мяркуецца, стане традыцыйным.

 /i/content/pi/cult/336/6186/2-4.jpgМікалай Набокаў, ураджэнец Любчы, - стрыечн/i/content/pi/cult/336/6186/2-5.jpgы брат пісьменніка Уладзіміра Набокава, сваяк СвятаполкМірскіх, якія да 1939 года валодалі Мірскім замкам, быў вядомым кампазітарам, аўтарам першага амерыканскага балета, музыкі да балетаў, пастаўленых Рускім балетам Монтэ-Карла ў рамках "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева. Ён напісаў шэраг араторый, сімфанічных твораў, фартэпіянных п'ес.

 У рамках фестывалю пройдуць канцэрты музыкі Набокава ў выкананні вядомых беларускіх музыкантаў, а таксама адбудзецца дэманстрацыя відэафільмаў, прысвечаных жыццю і творчасці кампазітара.

 Для ўдзелу ў форуме ў якасці ганаровых гасцей запрошаны княгіня Ірэна Антуанэта Станіслава і Марыя Святаполк-Мірскія, прамыя нашчадкі славутага роду, а таксама дачка Ірэны Антуанэты Станіславы Алівія Фуртвэнглер з мужам.

Нагадаем, на нядаўнім рэдакцыйным "круглым стале" "Суверэнітэт, творца, перспектывы" (гл. "К" № 27 за 2011 г.), сярод іншых тэм, узнімалася пытанне стварэння адметнага культуралагічнага асяроддзя ў тых самых Міры і Любчы, згадвалася таксама імя Мікалая Набокава. Як бачым, ініцыятывы ў хуткім часе займеюць рэальныя абрысы.