Кантэкст Дня пісьменства

№ 33 (1004) 13.08.2011 - 20.08.2011 г

Як паведамляе прэс-служба Урада, намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік у ходзе рабочай паездкі 5 жніўня ў Брэсцкую вобласць разгледзеў пытанні падрыхтоўкі і правядзення Дня беларускага пісьменства, што адбудзецца 4 верасня ў Ганцавічах.

/i/content/pi/cult/336/6185/2-2.jpg

Пад час рабочай паездкі старшыня Нацыянальнага аргкамітэта Анатоль Тозік быў азнаёмлены з вынікамі і ходам работ па падрыхтоўцы да свята, а таксама правёў нараду з членамі аргкамітэта Дня беларускага пісьменства, на якім была дадзена ў цэлым станоўчая ацэнка выкананню запланаваных падрыхтоўчых мерапрыемстваў.

Начальнік аддзела культуры Ганцавіцкага райвыканкама Ірына Марцінкевіч удакладніла для "К", што разам з намеснікам Прэм'ер-міністра Анатолем Тозікам у аглядзе аб'ектаў, якія будуць задзейнічаны пад час свята, і ў нарадзе прынялі ўдзел міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі і намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык.

 Работы на ўсіх пяці аб'ектах культуры Ганцавічаў, па словах Ірыны Марцінкевіч, ужо скончаны ці блізкія да завяршэння.

У горадзе працягваецца конкурс на самую старую кнігу, абвешчаны сярод жыхароў Ганцавічаў. Пад час Дня беларускага пісьменства журы вызначыць пераможцаў па трох намінацыях: "Самая старая кніга для дарослых", "Самая старая кніга для дзяцей", "Самае старое перыядычнае выданне".

Да свята рыхтуюцца і мясцовыя творцы.