“Белы Леў” у Гомелі

№ 32 (1003) 06.08.2011 - 13.08.2011 г

Чарговы праект у рамках акцыі “Культурная сталіца Беларусі і СНД2011” прадстаўляе Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.

 

На выстаўцы "Планета Японія" прадстаўлены японскія лялькі, вееры, падарункавыя лялькі-абярэгі- нінге, копіі гравюр з Такійскага музея, узоры нацыянальных касцюмаў Краіны ўзыходзячага сонца. Як паведамляюць у музеі, таксама будуць выстаўлены роставыя фігуры персанажаў японскай міфалогіі: лесавік Тэнгу, вадзянік Капа, боскі Дракон, казачная кошка Нэкамата і вобраз тэатра кабукі "Белы Леў".  

Дарэчы, праект зладжаны японскім Цэнтрам культуры "Дзэнкан" у СНД.