“Блюда” для “Мядзведзя”

№ 32 (1003) 06.08.2011 - 13.08.2011 г

Актуальныя формы эксперыментаў

/i/content/pi/cult/335/6162/9-3.jpg

У Малой зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва завяршаецца выстаўка керамікі "Актуальная форма". Шасцёра сталых і маладых аўтараў прадставілі свае найноўшыя творы. /i/content/pi/cult/335/6162/9-4.jpg

Ганна Апалайка, Аляксандра Дзятлава, Кацярына Шэйна, Леанід Трацэўскі, Ганна Амбросава і Алесь Костка прынялі ўдзел у гэтым праекце. Калі заходзіш у экспазіцыйнае памяшканне, адразу адчуваеш нестандартнасць мыслення творцаў і адзінства ўсёй выстаўкі. Кожны эксперымент з гліны ўдала ўпісваецца ў яе канцэпцыю: усе элементы формы вызначаюць змест твора, яго сэнс.

Кампазіцыя "Мядзведзь" Кацярыны Шэйна звяртае ўвагу на тое, што знешні выгляд можа быць значна п р а с ц е й шым за ўнутраную складанасць. "Эфект вады" Алеся Косткі дэманструе метамарфозы - з простага кавалка дрэва да аб'екта мастацтва. Адным з самых дасканалых з'яўляецца работа Аляксандры Дзятлавай "Блюда", якая можа лічыцца не толькі ўпрыгожаннем галерэі, але і інтэр'ера дома.

 Усе аўтары скончылі ВНУ культуры і мастацтва і сёння актыўна займаюцца выставачнай, а некаторыя - і выкладчыцкай дзейнасцю.