“…Сэрца” эксперыменту

№ 32 (1003) 06.08.2011 - 13.08.2011 г

Напрыканцы ліпеня Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек прадставіў апошнюю прэм’еру сезона — спектакль “Сабачае сэрца” паводле аднайменнай аповесці М.Булгакава.

Дарэчы, гэта ўжо своеасаблівая традыцыя для тэатра: завяршаць сезон новай пастаноўкай для дарослых. Пазалетась гэта была "Памінальная малітва" Р.Горына, у 2010-м- "Леваруцыйная фантазія" Ж.Ануя.

Рэжысёр Рыгор Гольдман вызначыў жанр новага спектакля як "эксперымент у дзвюх дзеях". Перад гледачом - сінтэтычны спектакль, дзе спалучаецца ігра акцёраў і лялек. Ягоны шлях на сцэне - ужо ў наступным сезоне.