Як “Скрасці Бельмандо”?

№ 32 (1003) 06.08.2011 - 13.08.2011 г

Новую, чатырохсерыйную, камедыю здымае гэтымі днямі Белтэлерадыёкампанія.

Стужка "Скрасці Бельмандо", як мяркуецца, мае выйсці на экраны да Новага года. Яе рэжысёр - вядомы пастаноўшчык мастацкага і дакументальнага кіно Мікалай Князеў. А галоўныя ролі выконваюць беларускія і расійскія акцёры, у прыватнасці - знакамітыя Анатоль Кот і Аляксандр Панкратаў-Чорны.

Як абяцаюць стваральнікі, у карціне будзе і захапляльны сюжэт, і нечаканыя перазовы з Сярэднявеччам, і артысты-жывёлы. А ўся дзея стужкі разгортваецца менавіта ў Беларусі.