“Арэапаг” для студыі

№ 32 (1003) 06.08.2011 - 13.08.2011 г

Разам з мастацкім саветам “Беларусьфільма” і Экспертным саветам Міністэрства культуры айчыннае кіно неўзабаве атрымае яшчэ адзін калегіяльны орган, на мэце якога будзе паляпшэнне мастацкага ўзроўню нашай кінапрадукцыі.

Як паведамілі карэспандэнту "К" на Нацыянальнай кінастудыі, там неўзабаве будзе створаны Савет старэйшын: дванаццаць мэтраў кіно будуць абмяркоўваць найбольш важкія кінапраекты, а таксама даваць парады маладым кінематаграфістам.
Зазначаецца, што новая кінарада будзе працаваць на грамадскіх пачатках, а ўзначаліць яе генеральны дырэктар "Беларусьфільма" Алег Сільвановіч.
С.А.