Медаль — за асабісты ўклад

№ 32 (1003) 06.08.2011 - 13.08.2011 г

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня падпісаў Указ аб узнагароджанні намесніка старшыні Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” Саюза беларусаў Латвіі Станіслава Валадзько медалём Францыска Скарыны.

 

Пра гэта паведамляе Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы.

Гэтай узнагароды Станіслаў Валадзько ўдастоены за значны асабісты ўклад у прапаганду і развіццё духоўнай спадчыны беларускага народа, умацаванне двухбаковых сувязей у сферы культуры паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай.