Там можна пазнаёміцца з мастацкімі выявамі танка - будысцкім жывапісам, першапачаткова прызначаным для малітваў і медытацый. Вядома, што першыя выявы танка з'явіліся ў Тыбеце ў VIII стагоддзі.
Трэба адзначыць, што спрадвеку танка стваралі па асаблівай тэхналогіі на тканіне, выкарыстоўваючы пры гэтым мінеральныя фарбы, у якія ўваходзілі расцертыя каштоўныя камяні і металы. На танка можна ўбачыць выявы святых і настаўнікаў. Гэтыя карціны размяшчалі не толькі ў храмах, але і ў традыцыйных жытлах. Пры пераездзе іх беражліва згортвалі ў скрутак.
На выстаўцы прадстаўлены 18 танка XVIII - пачатку XX ст. Сярод іх - "Будда прасветлены", "Бадхісатва", "Белая Тара" і іншыя, пераважная большасць якіх створаны ў Бураціі на мангольскіх узгорках.
Валерый КАЛЯСІНСКІ, скульптар