Адноўлены алтар

№ 31 (1002) 30.07.2011 - 05.08.2011 г

На 5 жніўня запланавана ўрачыстае адкрыццё пасля рэстаўрацыі алтара Фарнага касцёла ў Гродне.

Як стала вядома, у дадзены час завяршаецца апошні этап пяцігадовай рэстаўрацыі алтара пасля пажару, выконваецца яго залачэнне.

На згаданы жнівеньскі дзень запланавана ўрачыстасць адкрыцця і асвячэння алтара. Як мяркуецца, на ёй будуць прысутнічаць прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, святары, а таксама ўсе неабыякавыя асобы, хто спрычыніўся да аднаўлення святыні.

Нагадаем, работы над элементамі алтара Фарнага касцёла, пабудаванага напрыканцы ХVII стагоддзя, вяліся разьбяром па дрэве з Воранава Казімірам Місюрам і ягоным сынам Ігарам. Залачэнне праводзіцца майстрамі з Вільнюса. А навуковым кіраўніком работ выступіў адзін з найвядомых спецыялістаў Польшчы, галоўны рэстаўратар Каралеўскага замка ў Варшаве Павел Садлей.