Як стала вядома, у дадзены час завяршаецца апошні этап пяцігадовай рэстаўрацыі алтара пасля пажару, выконваецца яго залачэнне.
На згаданы жнівеньскі дзень запланавана ўрачыстасць адкрыцця і асвячэння алтара. Як мяркуецца, на ёй будуць прысутнічаць прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча, святары, а таксама ўсе неабыякавыя асобы, хто спрычыніўся да аднаўлення святыні.
Нагадаем, работы над элементамі алтара Фарнага касцёла, пабудаванага напрыканцы ХVII стагоддзя, вяліся разьбяром па дрэве з Воранава Казімірам Місюрам і ягоным сынам Ігарам. Залачэнне праводзіцца майстрамі з Вільнюса. А навуковым кіраўніком работ выступіў адзін з найвядомых спецыялістаў Польшчы, галоўны рэстаўратар Каралеўскага замка ў Варшаве Павел Садлей.