У намінацыях "Духоўная музыка" і "Аднародныя маладзёжныя хоры" на I Чэмпіянаце свету сярод калектываў розных краін наш хор заваяваў чатыры залатыя медалі. А ўдзел у паралельным Міжнародным сусветным харавым "Гран-пры" прынёс "Звонкім галасам" Вялікі залаты медаль і запрашэнне на Алімпійскія харавыя гульні 2012 года, якія будуць праходзіць у амерыканскім горадзе Цынцынаці.
Дарэчы, у 2008-м калектыў ужо быў узнагароджаны сярэбраным медалём у катэгорыі "Маладзёжныя аднародныя хоры" на V Сусветных Алімпійскіх харавых гульнях. Праводзіліся яны таксама ў аўстрыйскім Грацы.