Пра Высоцкага

№ 31 (1002) 30.07.2011 - 05.08.2011 г

Вечары памяці Уладзіміра Высоцкага адбыліся ў сталіцы на гэтым тыдні. Прыхільнікі творцы яшчэ раз звярнулі ўвагу публікі на яго асобу і нагадалі, што 25 ліпеня спаўняецца 31 гадоў, як вядомага паэта, акцёра і музыканта не стала.

Вечар у мінскім Доме Масквы акурат 25 ліпеня сабраў шмат аматараў творчасці Уладзіміра Высоцкага. У фае выставачнай залы адкрылася фотавыстаўка, прысвечаная акцёру і спеваку. Пасля госці падзеі паглядзелі мастацкі фільм "Інтэрвенцыя", у якім Высоцкі сыграў адну з галоўных роляў.
А 27 ліпеня вечар пад назвай "Помнік" у гонар Уладзіміра Высоцкага адбыўся ў адной са сталічных кавярань. Гледачы ва ўтульнай атмасферы слухалі песні майстра.