Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтака выказаў шчырыя спачуванні Канферэнцыі ката- ліцкіх біскупаў Беларусі, святарам і вернікам Рымска-каталіцкай царквы.

№ 30 (1001) 23.07.2011 - 29.07.2011 г

“Гэтая цяжкая страта для каталіцкай супольнасці напоўніла нашы сэрцы глыбокім болем і смуткам”, — гаворыцца, у прыватнасці, у спачуванні. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, Казімір Свёнтак, першы беларускі кардынал, стаяў ля вытокаў адраджэння Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Дзякуючы яго намаганням аднаўляліся святыні, будаваліся новыя храмы, пачала працаваць Пінская вышэйшая духоўная семінарыя, было распачата шмат добрых і карысных спраў. Асаблівую ўвагу іерарх надаваў выхаванню традыцый хрысціянскай маральнасці, захаванню духоўнай і культурнай спадчыны. “Для многіх пакаленняў святароў і вернікаў кардынал Свёнтак стаў сапраўдным сведкам веры, настаўнікам і дарадцам, прыкладам самаадданага і адказнага выканання сваіх пастырскіх абавязкаў. Ён карыстаўся заслужанай павагай не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім каталіцкім свеце”, — зазначаецца ў спачуванні. Паводле паведамлення Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь