ПЕРШАЯ ТЫСЯЧА!

№ 29 (1000) 16.07.2011 - 22.07.2011 г

Тысяча нумароў. Для штотыднёвіка — салідная лічба. Таму ў дзень свайго тысячнага выхаду ў свет “Культура” абапіраецца на ўласныя статыстычныя падлікі, каб уявіць той шлях, што прайшло выданне:

агульны наклад першай "культура"ўскай тысячы нумароў, уключаючы спецвыпускі, 24-х- і 32-палоснікі, склаў 5 мільёнаў 355 тысяч 455 экзэмпляраў, яго вага - прыблізна 1000 тон;

тысяча нумароў змясцілі ў сярэднім 92 тысячы камп'ютарных наборных старонак тэкстаў (а гэта, дарэчы, - 166 мільёнаў 140 тысяч знакаў), блізу 45 тысяч тэкставых і 60 тысяч фота- ды ілюстрацыйных матэрыялаў;

вага амаль дваццацігадовай рэдакцыйнай падшыўкі газеты - блізу 90 кілаграмаў;

тысячны нумар важыць больш за 86 грамаў;

гасцямі інтэрнэт-сайта газеты www.kimpress.by за час яго існавання сталі амаль 140 тысяч наведвальнікаў са 107 краін свету:

гэта, зразумела ж, Беларусь, а таксама Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Азербайджан, Алжыр, Аман, Аргенціна, Арменія, Аўстралія, Аўстрыя, Балгарыя, Бахрэйн, Бельгія, Бенін, Боснія і Герцагавіна, Бразілія, Ватыкан, Венгрыя, Венесуэла, В'етнам, Вялікабрытанія, Гана, Ганконг, Гватэмала, Германія, Грузія, Грэцыя, Данія, Егіпет, Емен, Злучаныя Штаты Амерыкі, Ізраіль, Інданэзія, Індыя, Ірак, Іран, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Іарданія, Калумбія, Канада, Казахстан, Катар, Кенія, Кіпр, Кітай, Коста-Рыка, Кувейт, Кыргызстан, Латвія, Ліван, Лівія, Літва, Люксембург, Мазамбік, Мальта, Марока, Македонія, Малайзія, Малдова, Манака, Манголія, Мексіка, Нарвегія, Нігерыя, Нідэрланды, Нікарагуа, Новая Зеландыя, Пакістан, Панама, Партугалія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Паўднёвая Карэя, Перу, Польшча, Расія, Саудаўская Аравія, Сенегал, Сербія, Сінгапур, Сірыя, Славакія, Славенія, Судан, Таджыкістан, Тайвань, Тайланд, Тога, Туніс, Туркменістан, Турцыя, Узбекістан, Украіна, Філіпіны, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Чылі, Швейцарыя, Швецыя, Шры-Ланка, Эль-Сальвадор, Эстонія, Японія... Прычым значны працэнт гасцей вэб-старонкі выдання затрымліваецца ў нас далёка не на хвіліну!..

Перад вамі - толькі статыстыка, бо кантэнт-аналіз грамадска-палітычнага і сацыяльнага, мастацкага і гістарычнага, многіх іншых пластоў, узнятых "Культурай", заняў бы, відаць, яшчэ цэлы нумар!

Што ж далей? За тысячным нумарам - будзе тысяча першы,

тысяча другі, а там і да наступнай важкай лічбы недалёка: наперадзе - 20-годдзе з дня выхаду

першага нумара газеты!

Заставаймася разам, шаноўныя чытачы!

 

Аўтар: Сяргей ТРАФІЛАЎ
галоўны рэдактар газеты "Культура" у 2012 - 2017 гадах