Прэса ў рэжыме WіFі

№ 28 (999) 09.07.2011 - 14.07.2011 г

“Двухтомная” энцыклапедыя свята

Міжнародны прэсцэнтр "Славянскага базару..." за некалькі дзён да форуму нагадваў хуткасны цягнік, што прыпыніўся на час у чыгуначным дэпо, перш чым экспрэсна "рвануць" ва ўсе краіны свету аднача сова. Кіраўнік "цягніка" Аркадзь Шульман, карыста ючыся кароткатэрміновым зацішшам, давёў у гутарцы, што дзейнасць МПЦ ад ле ташняга свята да сёлетняга, юбілейнага, вызначалася насычанасцю як ніколі.

Па-першае, трэба было забяспечыць фэст друкава най юбілейнай прадукцыяй. Падругое, не спыняўся, як і заўжды, працэс тэхнічнага ўдасканалення "прэсцэн траўскіх" магчымасцей.

Сёлета да ХХ Міжна роднага фестывалю пад рыхтавана чатыры выданні. Буклет "ра бочага", умоўна кажучы, зместу выпуска ецца да кожнага свята. А вось юбілейныя альбомы - сапраўдны эксклюзіў. Першы пабачыў свет у 2001м.

Другі называецца "Славянскі базар у Віцебску. Другое дзе сяцігоддзе". Як і першы, ён багата ілюс траваны, утрымлівае падрабязную фес тывальную гісторыю, звесткі пра рэжы сёрскапастановачныя групы, канцэр тных выканаўцаў, работнікаў адміністра цыі. Ёсць нават падрабязныя даныя пра "эвалюцыю" і сённяшнюю тэхнічную ўзброенасць сцэны Амфітэатра. Кожная з кароткіх інфармацый, па словах Аркадзя Шульмана, складае цэласны летапіс ва лошкавага свята (на кожны фестывальны год прыпадае больш чым па сотні такіх інфармацый). Плюс каля 400 маляўнічых фотаздымкаў на 352х старонках. Другі юбілейны "том" якасна адроз ніваецца ад першага па тэхналогіі выдан ня і наяўнасці лічбавага друку. Істотная розніца назіраецца і ў ёмістасці: другое дзесяцігоддзе "Славянскага базару..." па ўсіх законах дыялектыкі стала больш ба гатае на падзеі. Але агульны стыль, энцыклапедычнасць выкладання ў аб одвух выданнях захаваны наўмысна. "Двухтомнік" стане адметным фестыва льным сувенірам.

 Колькі слоў пра наступныя два выдан ні, падрыхтаваныя да сёлетняга фэсту. Гэта - бібліяграфічны ўказаль нік, створаны сумесна з Ві цебскай абласной бібліятэ кай. Тут сабраны звесткі пра ўсе дваццацігадовыя публі кацыі ў СМІ пра "Славянскі базар...". І апошняе выдан не - буклет "Дэвіз фестыва лю "Праз мастацтва - да мі ру і ўзаемаразумення".

- У гэтым дэвізе - уся сутнасць нашага фестыва лю, - распавядае Аркадзь Шу льман. - Менавіта мастацтва аб'ядноўвае і краіны, і творцаў, эстраду і класіку, фальклорны танец і балет, маладое пакаленне і больш сталае... Буклецік- невялікі, але мы пераклалі фестывальны лозунг на 17 моў... Аказалася, і шрыфты кампану юцца побач вельмі арганічна, як складнік аднаго цэлага.

Цяпер - пра тэхнічную ўзброенасць прэсцэнтра. Гэта восем стацыянарных камп'ютараў з неблагой інтэрнэтаўскай хуткасцю. Але большасць журналістаў прыязджаюць на фестываль са сваімі ноўтбукамі, і практыка паказвае, што "жалеза" ім не надта патрэбнае, адно то лькі - зручны стол і WіFі. Усё гэта (а да кладней - 20 рабочых месцаў і зручны выхад у Інтэрнэт), па словах Аркадзя Шу льмана, журналістам сёлета гарантавана.

 

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"